Прызначэнне
Трэнажор уяўляе сабой навучальны комплекс, які складаецца з модуля інструктара і модуля кіроўцы.
Канструкцыя трэнажора заснавана на імітацыі дзеянняў кіроўцы пры падрыхтоўцы да руху і ваджэнню аўтамабіля.
Модуль кіроўцы
У трэнажоры выкарыстоўваецца электрычная дынамічная платформа з трыма ступенямі волі.
Трэнажор дазваляе праводзіць навучанне ваджэнню цягача МЗКЦ-74135 у складзе аўтапоезда з:
- Паўпрычэпам МЗКЦ-99942;
- Прычэпам МЗКЦ-83721.
Iнтэр'ер кабіны
Унутры кабіны ўстаноўлены штатныя органы кіравання рухам, кантрольныя прыборы, прыборы назірання і сігналізацыі.
Дынамічная платформа
Сістэма ваганняў заснавана на стандартным для трэнажорнай індустрыі сінэргетычным механізме.
Рухомасць забяспечваецца электрамеханічнымі прывадамі.
Кожны прывад з аднаго боку далучаны да платформы, з другога - да нерухомай асновы.
Панэль інструктара
На асноўнай панэлі органаў кіравання і індыкацыі механіка-кіроўцы адлюстровываюцца звесткі аб стане асноўных органаў кіравання і індыкацыі, якiя iмiтуюцца ў модулі.
Панэль інструктара прызначана для кіравання працай трэнажора і прадстаўлена ў выглядзе набору экранных формаў для інтэрактыўнага ўзаемадзеяння з інструктарам пры падрыхтоўцы, рэдагаванні, запуску, выкананні і разборы практыкаванняў.